Беларусы кампенсуюць 69,2% выдаткаў на камуналку

У МАРГ паведамілі, што гэта ацэначны паказчык на гэты год, па выніках года ён будзе пералічаны і ўдакладнены з улікам фактычных выдаткаў камунальнікаў на ЖКП.

tarify_zhkx.jpg


Запланаваны ўзровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне ЖКП разлічваецца на чарговы фінансавы год без уліку ільгот, якія прадастаўляюць асобным катэгорыям насельніцтва. Да прыкладу, на 2016 год плануемы ўзровень кампенсацыі затрат на жыллёва-камунальныя паслугі прагназаваўся на ўзроўні 60,9%, а пасля пераразліку фактычны ўзровень кампенсацыі склаў 60,7%, піша thinktanks.by са спасылкай на tut.by.
Пры гэтым пры разліку гэтага паказчыка ўлічваюцца асноўныя ЖКП (тэхабслугоўванне жылога дома, халоднае водазабеспячэнне, цеплазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыя), абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі, тэхабслугоўванне ліфта, газазабеспячэнне, электразабеспячэнне), а таксама санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, тэхнічнае абслугоўванне запорна-перамоўных прылад жылога дома, электразабеспячэнне на асвятленне дапаможных памяшканняў і працу абсталявання, за выключэннем ліфтаў, электразабеспячэнне на працу ліфтаў у шматкватэрных жылых дамах.
Нагадаем, беларусы ўжо ў наступным годзе павінны выйсці на 100% плату за жыллёва-камунальныя паслугі (акрамя ацяплення). Дасягнуць іх поўнай аплаты, як плануецца, атрымаецца пасля чарговай індэксацыі 1 снежня й штогадовага падаражэння камуналкі з 1 студзеня ў межах 5 долараў.
З улікам ацяплення, па прагнозах Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), на канец 2017 года ўзровень пакрыцця насельніцтвам комплексу камунальных паслуг вырасце да 74,8%. Да канца 2018 года гэты паказчык дасягне 85%, да 2020 года будзе 93,3%, а вось плануемыя 100% дасягнуць можна будзе толькі ў 2025 годзе.
У апошні раз тарыфы на ЖКП у Беларусі праіндэксавалі з 1 верасня — на 8%.