Як турэмная сістэма зарабляе на рабскай працы зняволеных

Дэпартамент выканання пакаранняў (ДВП) МУС РБ выбудаваў сапраўдную бізнес-імперыю, карыстаючыся бясплатнай працай зняволеных беларускіх турмаў і калоній, піша Магілёўская вясна.

zk_001.jpg


Рэзананс сярод бацькоў асуджаных за наркотыкі беларусаў выклікалі чатырохдзённая міжнародная выстава "Meble Polska 2019”, якая адбылася тры тыдні таму ў Познані. У выставе ўдзельнічала афіцыйная дэлегацыя ДВП МУС, якую узначаліў... асабіста замначальніка Алег Лашчыноўскі. Ён адказвае за арганізацыю вытворчасці і працоўнае выкарыстанне "спецкантынгенту". Вось так выглядаў беларускі стэнд на польскай выставе:

zk_stend_polskaya_vystavka.jpg


Мэтай дэлегацыі было прэзентаваць узоры вырабаў вытворчых прадпрыемстваў крымінальна-выканаўчай сістэмы. Гэта мэбля з масіву дрэва і каваныя вырабы. Перш аз ўсе гаворка ішла аб прадукцыі "Папраўчай установы №5", якая знаходзіцца ў Івацэвічах. Летам мінулага году былы дырэктар РУВП "Папраўчая ўстанова №5" Вадзім Харужы быў абвінавачаны ў атрыманні хабару ў 207 тысяч еўра ад прадстаўніка французскай фірмы, якая закупала фурамі мэблю, вырабленую зэкамі.
Таксама ў Польшчы была прадстаўленая прадукцыя ПК-14 (Навасады).
Дэлегацыя ДВП хвалілася, што праводзіла перамовы з прадстаўнікамі бізнесу Польшчы, Германіі і іншых краін ЕС. У адказ бацькі арыштантаў вырашылі пачаць кампанію, якая пакліканая папярэдзіць грамадзян Еўразвязу, што купляючы вырабы беларускага ДВП, яны будуць выкарыстоўваць вынікі рабскай працы.
Пачалі яны са збору інфармацыі аб партнерах ДВП і вытворчасцях. У гэтым дачыненні цікава, што Алег Лашчыноўскі асабіста прыехаў на адкрыццё лініі па вытворчасці паліўных гранул на ПК-9 - той самай, дзе ламаюць палітычных зняволеных. Менавіта тут больш за год у ШІЗА і ПКТ сядзіць палітвязень Міхаіл Жамчужны. А ў новую вытворчасць, патэнцыяльна імпартаарыентаваную, было ўкладзена 250 долараў ЗША.
У структуры ДВП працуюць 15 прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваць працу "спецкентынгенту", а таксама 9 ЛПП.
Каб зразумець эканамічную карысць такога бізнесу, можна ўзгадаць, што аб працы зняволеных пісаў Алесь Бяляцкі. Працуючы па 7 гадзін шэсць дзён на тыдзень, ён зарабляў прыкладна 9 долараў на месяц. Сёння заробкі, калі верыць сваякам асуджаных, трохі знізіліся — да 4-5 долараў. Фактычна гэта — прымусовая праца за бясплатна. Аднак ДВП не саромеецца - на сваім сайце дэпартамент нават апублікаваў ліст падзякі ад генеральнага дырэктара ізраільскай кампаніі “Kobi Ketalim Nadlan Ltd” Якава Мізрахі.

izrail_1.jpg


Ізраільскі бізнесмен дзякуе за прафесіяналізм пры пастаўках піламатэрыялаў начальнікаў беларускіх турмаў...
Аднак як жа Еўропа, дзе рабская праца катэгарычна забароненая? Калі верыць ДВП, сярод 20 краін, куды экспартуецца прадукцыя прамзонаў калоній, "зацясаліся" Бельгія, Вялікабрытанія, Германія і ўжо прыгаданая Францыя. Зараз у спісе можа з'явіцца і Польшча.
Дарэчы і мы, не здагадваючыся аб гэтэым, таксама кожны дзень карыстаемся рэчамі, якія вырабленыя рабскай працай асуджаных. Напрыклад, займаючыся раздзельным зборам смецця, узгадвайце, што кантэйнеры для бутэлек ПЭТ і шкла вырабленыя зэкамі магілёўскай калоніі №15. РУВП "Пятнаццаць" гандлюе імі проста з уласнага сайту.

konteiner.jpg