ЕС выдзеліць 12 млн. еўра на праект "Зялёная" эканоміка ў Беларусі"

У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі 17 мая адбудзецца ўрачыстае падпісанне пагаднення паміж беларускім урадам і Еўрапейскім саюзам аб фінансаванні праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Зялёная" эканоміка ў Беларусі".



green_economy.gif

Як паведамляе прэс-служба Мінпрыроды, дагавор дапаможа прыцягнуць у краіну фінансавую дапамогу ЕС у 12 млн. еўра на вызначэнне і распрацоўку асноўных механізмаў развіцця "зялёнай" эканомікі, удасканальванне інстытуцыянальнай і заканадаўчай базы краіны і пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва па перадачы ведаў і вопыту ў гэтай галіне, а таксама на выкананне малых "зялёных" ініцыятыў і міні-праектаў.
У Беларусі плануецца таксама рэалізаваць пілотны праект па будаўніцтве і ўводзе ў дзеянне ветравой устаноўкі, якая дапаможа вызначыць эфектыўнасць выкарыстання ветравой энергіі ў краіне.
Анастасія Салановіч, БелаПАН