Курс біткойна знізіўся больш чым на 1000 даляраў за 48 гадзін
Курс біткойна ўпаў ніжэй за $ 7000 у пятніцу, згубіўшы больш чым 1000 даляраў пасля дасягнення рэкордна высокіх каціровак у мінулую сераду, паведамляе Reuters.
![8_wmyio.jpg 8_wmyio.jpg](/img/v1/images/8_wmyio.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Біткойн знізіўся да 6,800 долараў на люксембургскай біржы абмену крыптавалютаў Bitstamp.
У сераду вечарам курс найболей вядомай крыптавалюты дасягнуў гістарычнага максімуму ў 7888 даляраў. Нягледзячы на страту амаль 7 адсоткаў на гэтым тыдні, біткойн застаецца на вялікім плюсе з пачатку году — болей чым на 600 працэнтаў.
Паводле «Нашай Нівы»