Малдова абагнала Беларусь па заробках
Доўгі час афіцыйныя ўлады Беларусі ганарыліся сярэднім заробкам у 500 долараў, які намінальна «па-сярэдняму» ўсё ж выходзіць паводле афіцыйнай статыстыкі. І ў параўнанні з такімі краінамі, як Малдова і Украіна, гэта глядзелася няблага, піша «Свабода».

Напрыклад, у 2018 годзе сярэдні заробак у Беларусі быў 420
долараў, у Малдове — 245, ва Украіне — 180.
Але цяпер Малдова перагнала Беларусь па сярэднім заробку:
520 долараў у рэальным сэктары напрыканцы 2020 года (у Беларусі — 503 долары).
Ва Украіне сярэдні заробак набліжаецца да 500 долараў (444 долары ў студзені).