МАРГ павысіў гранічныя мінімальныя цэны на алкаголь
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю павысіла гранічныя мінімальныя цэны на алкагольную прадукцыю.
Дакумент, як растлумачылі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), прыняты для забеспячэння эфектыўнай фінансавай дзейнасці гаспадарчых суб'ектаў, якія вырабляюць алкагольную прадукцыю крэпасцю звыш за 28%, з прычыны планаванага змянення ставак акцызаў у 2020 годзе, паведамляе zviazda.by
Гранічная мінімальная адпускная цана на этылавы рэктыфікаваны спірт з харчовай сыравіны (з улікам акцызу) на ўмовах франка-адпраўлення (без падатку на дабаўленую вартасць) устаноўлена ў памеры Br71,73 за дэкалітр бязводнага спірту (раней яна складала Br69,33).
Таксама змяніліся гранічныя мінімальныя цэны на алкагольныя напоі мацней за 28%, што вырабляюцца і (або) рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі. Адпускная цана 0,5 л алкагольнага напою крэпасцю 40% на ўмовах франка-адпраўлення — Br4,89 (да гэтага была Br4,66), рознічны (з ПДВ) — Br6,47 (была Br6,17).
Акрамя таго, пастановай МАРГ №101 ад 31 снежня 2019 года ўстаноўлена гранічная мінімальная адпускная цана на пладовыя мацаваныя марачныя віны палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі: за 0,7 л крэпасцю 18% — Br2,99 на ўмовах франка-адпраўлення.