Польшча прапануе ўвесці гандлёвую блакаду Расіі
На пасяджэнні Еўрапейскай рады Польшча хоча прапанаваць увесці гандлёвую блакаду Расіі. Пасяджэнне ЕР пройдзе ў чацвер у Бруселі.
![ ](/img/v1/images/84fbaa37610e7bf977d89905e08affc2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На пасяджэнні
Еўрапейскай рады (ЕР) Польшча прапануе ўвесці гандлёвую блакаду Расіі, у тым
ліку закрыць парты для расійскіх караблёў. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр
Матэвуш Маравецкі, піша www.polskieradio.pl.
Кіраўнік польскага ўрада дадаў, што гандлёвы блок трэба дадаць у цяперашні пакет санкцый супраць Расіі:
— Польшча прапануе, каб да існуючага пакету санкцый дадаць гандлёвую блакаду. У тым ліку ў марскіх партах, забарону плавання суднаў пад расійскім сцягам. Таксама забарону гандлю на сушы. Дадатковае спыненне гандлю прымусіць Расію задумацца, ці не лепш спыніць гэтую жахлівую вайну.
У чацвер у Бруселі пройдзе пасяджэнне Еўрапейскай рады.