Навіны дня. Рэпрэсіі супраць актывістаў не спыняюцца, кватэры ў Беларусі таннеюць

Улада не спыняе рэпрэсіі супраць беларускіх грамадзян: арышты, ператрусы, запалохванні... Беларусы з'язджаюць з краіны, кватэры таннеюць, затое ўсе беларускія дыпламаты з Украіны вярнуліся дадому. Што адбылося ў Беларусі ў нядзелю, 19 сакавіка, чытайце ў нашым традыцыйным аглядзе.

cihi_supraciu._fota_dzmitryja_dzmitryeva__novy_czas5_logo.jpg

Лукашэнка будзе помсціць. Чым больш адчайным будзе становішча беларускага дыктатара, тым больш жорстка ён будзе помсціць тым слаям грамадства, што пайшлі супраць яго. Грошай на ўтрыманне вялізнага войска, разнастайных сілавікоў і кантралёраў ва мовах санкцый будзе нашмат менш. А значыць, давядзецца адпраўляць іх на вольны выпас. Здагадайцеся, каго яны пачнуць трэсціў першую чаргу?
І чытво, і карысць. Арыштантам у Жодзіне замест туалетнай паперы выдавалі «СБ. Беларусь Сегодня».
25 сакавіка — Дзень Волі. Цяпер і ў Вашынгтоне. Мэр Вашынгтона Мюрыел Баузер адзначылася актам салідарнасці з Беларуссю.
Усе беларускія дыпламаты з'ехалі з Украіны. Краіну на сямі аўтамабілях пакінулі 11 беларускіх дыпламатаў і два члены сем'яў. Дагляд на мяжы доўжыўся ўсю ноч.
«Дачка пыталася, што грыміць, мы казалі, гэта навальніца». Аляксандра Герасіменя са слязамі на вачах распавяла пра тое, як яна з сям'ёй эвакуявалася з Украіны, дзе дагэтуль працягваецца вайна, якую развязала Расія пры ўдзеле Беларусі.
«Птушкі з народам». «Ахову птушак Бацькаўшчыны» ліквідавалі «за экстрэмісцкую дзейнасць».На думку Мінюста, «пад выглядам валанцёрства па выратаванні птушак АПБ ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць».
Якім будзе попыт на жыллё? Наколькі ўпадуць цэны? Купляць і прадаваць зараз ці пачакаць? Цэны на жыллё ў Мінску ўжо цяпер павінны знізіцца на 10–15%, лічыць эксперт.
У Баранавічах — новая хваля рэпрэсій. Масавыя ператрусы і затрыманні ў Баранавічах, людзей вязуць на допыты. Ператрусы праводзяць супрацоўнікі КДБ.
Вайна ў Беларусі ператварылася ў недатыкальную рэч. Вось у Індыі свяшчэнныя каровы недатыкальныя, а ў нас — вайна. Калі ўлада кідае ў аўтазакі тых, хто супраць вайны, значыць, яна за вайну?