У фінансавых установах Багамаў — амаль 3 мільярды долараў, звязаных з рускімі
Цэнтрабанк Багамаў прааналізаваў аб'ём актываў расійскага капіталу і звязаных з ім асобаў у банках і траставых кампаніях пад юрысдыкцыяй РФ. Гаворка ідзе пра амаль 3 мільярды долараў.
У фінустановах Садружнасці
Багамскіх астравоў на 28 лютага знаходзілася каля 420 мільёнаў долараў на
дэпазітах і каля 2,5 мільярдаў долараў — на захоўванні або ў выглядзе траставых
актываў з канчатковымі бенефіцыярнымі ўладальнікамі з Расіі ці тых, хто мае
дачыненне да яе. Гэта вынікае са справаздачы на сайце Цэнтральнага банка Багамскіх
астравоў, апублікаванай 18 сакавіка.
Група рэгулятараў фінансавых паслуг Багамскіх астравоў 12 сакавіка выпусціла дырэктыву для багамскіх фінансавых устаноў аб недапушчальнасці вядзення бізнесу з асобамі і арганізацыямі з Расіі і Беларусі, якія знаходзяцца пад санкцыямі.