Балгарыя адмовілася весці перамовы з «Газпрамам»

Балгарыя не будзе весці перамовы па пастаўках з «Газпрамам», а збіраецца атрымліваць газ у альтэрнатыўных пастаўшчыкоў.

Фота: Міністэрства эканомікі і інфраструктуры Малдовы

Фота: Міністэрства эканомікі і інфраструктуры Малдовы

Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер і міністр фінансаў Балгарыі Асен Васілёў, піша АФН.

«Альтэрнатывы ёсць. Старыя трубы Трансбалканскага газаправода. Там у нас прапускная здольнасць каля 20 млрд куб. м, і яго можна выкарыстоўваць у абодва бакі, нам трэба 3 млрд куб. м. ёсць пастаўкі з Катара, Алжыра», — сказаў Васілёў.

Адмову ад расійскіх вуглевадародаў ён назваў «агульнаеўрапейскай стратэгіяй». Па словах балгарскага палітыка, Еўропа ў бліжэйшыя тыдні будзе абмяркоўваць агульны для ўсяго Еўрасаюза газавы кантракт. «Мы чакаем, што летам гэты механізм запрацуе», — дадаў балгарскі міністр.

Раней Міжнароднае энергетычнае агенцтва (IEA) публікавала план павышэння незалежнасці Еўропы ад энергарэсурсаў з Расіі. У ім — дзесяць крокаў, у ліку якіх — адмова ад падпісання новых газавых кантрактаў з Расіяй; замена расійскага газу на паліва з альтэрнатыўных крыніц, паскарэнне будаўніцтва новых ветравых і сонечных станцый і іншае.