
«Цяжка было падтрымліваць прыстойны ўзровень санітарыі і
гігіены. Пасля першага рулона туалеткі выдалі два-тры нумары «СБ. Беларусь
Сегодня». І ўсё. Мыла таксама не хапала», — расказаў былы арыштант праваабаронцам.
«СБ. Беларусь Сегодня» — газета адміністрацыі Лукашэнкі, найбуйнейшае друкаванае СМІ краіны. Савет Еўрапейскага саюза назваў газету «галоўнай прапагандысцкай газетай» беларускіх уладаў.