
«Большасць натуралізаваных беларусаў пачынае адмаўляцца ад
грамадзянства гэтай краіны. Некаторыя хацелі падаць заяву яшчэ падчас гэтага
сезона, а апошнія падзеі падштурхнулі замежнікаў на канчатковае рашэнне», — напісаў Таіпаў у сацсетках.
Плат прыняў беларускае грамадзянства 16 лютага 2012 года. У
2013 годзе ІІХФ дазволіў канадцу гуляць за зборную Беларусі.
У беларускай зборнай стала выступаюць некалькі замежнікаў, якім у розныя часы было прадастаўлена грамадзянства РБ. Выглядае, што праз вайну ва Украіне яны могуць адмовіцца ад беларускага пашпарта. Нагадаем, беларускі хакей адхілены Міжнароднай федэрацыяй ад спаборніцтваў.