Беларускі хакейны трэнер: Схіляюся перад Зяленскім — сапраўдны лідар нацыі, а не напалеончык
Вядомы беларускі трэнер Андрэй Гусаў, які зараз працуе ў польскім хакеі, выказаў сваё меркванне аб прэзідэнце Украіны, а таксама распавёў аб стаўленні да сябе з боку палякаў.
— Ведаеце, у маі я пастаянна ездзіў у Кіеў, гуляў па горадзе з сям'ёй, — сказаў Андрй Гусаў у інтэрв'ю блогу «Оражение». — Адпачываў. Размаўляў са знаёмымі хакеістамі. Часам сустракаліся ў Адэсе. Людзі ўсюды розныя, але ў нашых народаў многае пераплецена. Колькі сем'яў, дзе, напрыклад, муж — беларус ці расіец, а жонка — украінка. Цяпер жа брацкія народы ваююць.
Я схіляюся перад Зяленскім. Хлопец, які быў комікам і
працаваў у шоў-бізнэсе, паводзіць сябе як сапраўдны лідар нацыі. Паводзіць
сябе, як прэзідэнт, а не напалеончык. Сапраўдны мужык.
Зараз бамбяць дамы, школы, бальніцы, руйнуюць цэлыя гарады.
Хто пасля гэтага не будзе помсціць? Нянавісць, паўтаруся, пасеяна на стагоддзі.
Я заклікаю ўсіх, хто да гэтага датычны: калі ласка,
спыніцеся! Вы не змагаецеся з нацыяналістамі, а толькі знішчаеце мірных людзей,
забіваеце дзяцей. Ужо ўся сусветная супольнасць заклікала спыніць вайну. Што
яшчэ трэба? Спыніцеся!
Таксама Андрэй Гусаў адказаў на пытанне, ці змяніліся яго стасункі з палякамі.
— Да мяне як да беларуса з пачатку вайны не змянілася стаўленне, — распавйў трэнер. — Усё-ткі Андрэя Гусава ведаюць у Польшчы. Шмат гадоў тут гуляў і працаваў трэнерам. Можа, за спіной хтосьці і кажа гадасці, але не звяртаю на гэта ўвагу. Думаю, так у любой краіне — па-за залежнасці ад нацыянальнасці. А так трохі, вядома, трывожна. Непрыгожа атрымалася. Нават брыдка, што Беларусь уцягнутая ў вайну.
Я чуў, што беларусам і расійцам адмаўляюцца, напрыклад, у
Польшчы здаваць кватэры. Былі выпадкі, калі білі машыны, спускалі колы. Народ
раззлаваны. І гэта вытлумачальна — дастаткова паглядзець, што робяць расійскія
войскі. Рэха цяперашняй сітуацыі — нянавісць з боку ўкраінцаў, якія страцілі
сяброў і блізкіх, родныя дамы. Яна можа быць пасеяна на дзясяткі гадоў, калі не
стагоддзі.
Хоць палякі і ўсе астатнія павінны разумець: нармальны чалавек хоча міру. І беларусы, і расійцы. Мы ўсе перажываем за Украіну. Але колькі людзей жыве ў вёсцы, дзе ідуць усяго два ТБ-каналы? Колькі людзей ніколі не карысталася інтэрнэтам? Яны нават не ведаюць, што дзеецца.