Расія і Беларусь узгаднілі ўмовы пастаўкі нафты на наступны год

Пра гэта распавядае Свабода.

download__1__24.jpg

Пра дамоўленасць Мінску і Масквы аб умовах паставак расійскай нафты ў 2021 годзе паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы. Чакаецца, што формула разліку цаны на сыравіну і аб’ём паставак застануцца ранейшымі.
Сярод нявырашаных пытанняў — кампенсацыя Беларусі за «брудную» нафту, а таксама за падатковы манэўр.
У пачатку 2020 года Беларусь і Расія не змаглі дамовіцца аб цане паставак расійскай нафты, практычна ўвесь першы квартал НПЗ Беларусі працавалі з паловай загрузкі, выкарыстоўваючы альтэрнатыўныя пастаўкі, уласную сыравіну і пастаўкі праз кампаніі Міхаіла Гуцырыева. 21 сакавіка прэс-служба расійскага Кабінэту міністраў паведаміла, што прэмʼер-міністры Беларусі і Расіі дамовіліся аб пастаўках нафты на беларускія НПЗ «у поўным абʼёме і на ўзгодненых умовах». З красавіка пастаўкі былі адноўленыя.
24 снежня ў Санкт-Пецярбургу міністар энэргетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і старшыня праўлення «Газпраму» Аляксей Мілер падпісалі пратакол паміж «Газпрамам» і ўрадам Беларусі, у якім вызначаны парадак фармаваньня цаны прыроднага газу для Беларусі ў 2021 годзе. Канкрэтная цана пры гэтым не абнародавалася. Сёлета яна складае 127 долараў за тысячу кубаметраў.
Міністэрства энэргетыкі Беларусі пракамэнтавала падпісанне пратаколу, адзначыўшы, што «ўзгоднены бакамі ўзровень цэнаў на газ на 2021 год практычна на ўзроўні 2020 году». На працягу бягучага году беларускі бок неаднойчы заяўляў пра неабходнасць істотна знізіць дзейную цану на расійскі прыродны газ.