У Беларусі ў лютым паскорыліся тэмпы інфляцыі — амаль 2%
Інфляцыя працягнула расці ў лютым. Паводле звестак Белстата, за месяц яна склала 1,9%. Нагадаем, у студзені месячны рост індэкса спажывецкіх цэн (ІСЦ) складаў 1,1%. У гадавым вылічэнні індэкс спажывецкіх цэн вырас на 8,7%. У студзені гадавая інфляцыя склала 7,7%.
За люты ІСЦ на харчовыя тавары вырас на 1,8%, на нехарчовыя — на 1,1%, на паслугі — на 3,4%, паведамляе REFORM.by.
У параўнанні са снежнем 2020 года прырост цэн склаў 3,1%, у тым ліку на прадукты харчавання — 3,3%, на нехарчовыя тавары — 2,4%, на паслугі — 3,7%.
У параўнанні з лютым 2020 года цэны на харчовыя тавары выраслі на 7,8%, на нехарчовыя — на 9,4%, на паслугі — на 9,2%.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, за мінулы месяц вырас на 1,1%.
Трэба адзначыць, што ў папярэднія гады ў лютым-сакавіку часта фіксаваліся найбольш высокія тэмпы росту цэн.