У пачатку 2021 года долар можа патаннець — прагноз Вадзіма Іосуба па валютах
Долар за 2020 год вырас на 22,59%, еўра — на 34,67%, расійскі рубель падаражэў толькі на 2,43%.
Як скончыўся апошні ў гэтым годзе валютны тыдзень на ўнутраным рынку? Якімі будуць курсы замежных валют у пачатку 2021 года? Пра гэта старшы аналітык кампаніі "Альпары Еўразія" Вадзім Іосуб распавёў у каментары Myfin.by.
— Апошні гандлёвы тыдзень 2020 года аказаўся кароткім. Са знешніх фактараў можна вылучыць рост еўра ў адносінах да долара. Пара вырасла з 1,2200 да 1,2280, або на 0,7%.
Яшчэ адзін знешні фактар — гэта ўмацаванне расійскага рубля як да долара, так і да еўра. Долар за тыдзень патаннеў з 74,9 расійскага рубля да 74,0, або 1,3%.
Еўра знізіўся да расійскага рубля з 91,4 да 90,8 расійскага рубля, або на 0,6%.
У выніку да беларускага рубля долар трохі патаннеў, а еўра і расійскі рубель падаражэлі.
Долар за тыдзень знізіўся на 0,39%, еўра вырас на 0,3%, а расійскі рубель падаражэў на 0,93%.
Валютны кошык вырас за тыдзень на 0,41%. Беларускі рубель знізіўся да кошыка другі тыдзень запар.
Характэрна, што на самых апошніх у гэтым годзе таргах курс еўра да беларускага рубля крыху перавысіў папярэдні гістарычны максімум, які быў дасягнуты ў канцы жніўня.
Што ў выніку?
Калі казаць пра вынікі года, то долар за гэты час вырас на 22,59%, еўра — на 34,67%, расійскі рубель падаражэў на 2,43%. Валютны кошык вырас на 14,19%.
Першы гандлёвы тыдзень пасля сустрэчы Новага года таксама будзе кароткім. Пры гэтым асноўным фактарам можа застацца умеранае зніжэнне долара на знешніх рынках.
У гэтым выпадку долар можа знізіцца да 2,57 беларускага рубля.
Еўра можа вырасці да 3,17 беларускага рубля. А расійскі рубель можа падаражэць да 2,52 беларускага рубля за 100 расійскіх.
Паводле myfin.by. Пераклад НЧ