У травеньскіх «жыроўках» зʼявіцца новы радок
Пра гэта піша Еўрарадыё.
У травеньскіх "жыроўках" зʼявіцца новы радок. Цяпер прыйдзецца плаціць за электрычнасць, якая расходуецца на асвятленне дапаможных памяшканняў і працу абсталявання. Сума будзе залежаць ад плошчы кватэры. Тарыф складзе 0,0165 рубля за 1 метр квадратны.
Удзельнікам сумеснага домаўладання давядзецца штомесяц плаціць «за карыстанне абсталяваннем і канструктыўнымі элементамі, якія знаходзяцца па-за межамі кватэры. У тым ліку, на дваровай тэрыторыі, гарышчы, падʼездзе і падвале».