Урад абавязаў усе дзяржзакупкі шын ажыццяўляць толькі ў «Белшыны»
Дзяржаўныя закупкі фарбаў і шын будуць ажыццяўляцца з прымяненнем працэдуры закупак з адной крыніцы паведамляе onliner.by.
![Фота www.bobrlife.by Фота www.bobrlife.by](/img/v1/images/20201028101320_1m6a0846.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота www.bobrlife.by
Гэтага цяпер
патрабуе пастанова Саўміна №261, апублікаваная 6 траўня. Згодна з дакументам, патрабаванне будзе
дзейнічаць у 2021–2022 гадах.
Тэкст пастановы даволі лаканічны і ўтрымлівае ў сабе толькі два патрабаванні: «Устанавіць, што ў 2021-2022 гадах ажыццяўляюцца дзяржаўныя закупкі з ужываннем працэдуры закупкі з адной крыніцы:
новых шын і гумовых камер — у ААТ “Белшына”.
фарбаў, лакаў і аналагічных пакрыццяў — у ААТ “Лакафарба”, г.Ліда».