Урад Беларусі дазволіў выпускаць больш «чарніла» для ўнутранага спажывання

Савет Міністраў Беларусі пастановай распарадзіўся павялічыць вытворчасць алкаголю для ўнутранага продажу.

cms_image_000065527.jpg


Дакумент за подпісам першага намесніка прэм’ер-міністра Мікалая Снапкова аб павелічэнні квотаў апублікаваны 8 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, адзначае Радыё Свабода.

У прыватнасці вырашана павялічыць вытворчасць фруктова-ягадных вінаў на 2 тысячы 600 дэкалітраў да амаль 50 тысяч.

Вінаградных вінаў будзе выраблена амаль столькі ж, як і раней, а вось квоты на каньяк павялічылі на 400 дэкалітарў, агулам — звыш 6,5 тысяч дэкалітраў.

Таксама квоты на вытворчасць віскі павялічылі агулам да 2 тысяч 300 дэкалітраў, «напояў спіртных моцных» — да 5 тысяч 500 тысяч дэкалітраў.