Устаноўлены памеры надбавак да закупачных цэн сельгаспрадукцыі ад насельніцтва
У Беларусі ўстаноўлены памеры надбавак да закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, што закупляецца ў насельніцтва. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання № 21 ад 15 мая 2014 года, якое сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, памер надбаўкі за 1 кг малака базіснай тлустасці, што
закупляецца ў насельніцтва і пастаўляецца арганізацыям для
наступнай перапрацоўкі, складае 190 беларускіх рублёў.
Памер надбаўкі за 1 кг маладняку
буйной рагатай жывёлы жывой вагой да 100 кг,
што закупляецца ў насельніцтва арганізацыямі для дагадоўвання і
адкорму, складае Br3400.