З 1 лютага ў Мінску істотна павялічацца тарыфы на камунальныя паслугі

З 1 лютага ў Мінску павялічацца тарыфы на камунальныя паслугі.  Такое рашэнне прыняў сталічны Савет дэпутатаў. 



3c188bb41ed30d062271bbe473fcf203.jpg

Яно апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Выдаткі мінчан на тэхабслугоўванне вырастуць да 947,1 рубля за квадратны метр. Адлічэнні на капрамонт павялічацца да 837,5 рубля за квадратны метр.

Кубаметр вады з лютага будзе каштаваць 1435,8 рубля. Тарыф за каналізацыю вырасце да 958,6 рубля за кубічны метр.

Больш за ўсё ў сталіцы падаражэе карыстанне ліфтам. Новы тарыф устаноўлены ў памеры 6579 рублёў з кожнага жыхара кватэры.

zviazda.by