Змены ў падаткаабкладанні прадпрымальнікаў запланаваныя на 2023 год
Падыходы да
падаткаабкладання прадпрымальнікаў зменяцца з 2023 года, паведамляе СТВ па
выніках круглага стала, арганізаванага бізнес-саюзамі з удзелам прадстаўнікоў
міністэрстваў.

«Плануецца, што падыходы да падаткаабкладання зменяцца да 2023 года. Новаўвядзеннем стане ўсталяванне выразнай градацыі катэгорый малога і сярэдняга бізнесу. Сума падатковых адлічэнняў павінна быць супамерная атрыманых даходах», — паведаміў тэлеканал.
Нагадаем, нядаўна ў сетку трапіў дакумент, які называюць
праектам змяненняў у Падатковы кодэкс. Ён прадугледжвае дадатковыя абмежаванні
для прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання для ІП, увядзенне новага
падатковага рэжыму і іншыя новаўвядзенні, неадназначна ўспрынятыя бізнесам.
Паводле reform.by.