30 кастрычніка толькі ў Мінску станоўчых тэстаў на каронавірус зафіксавана амаль удвая больш, чым па афіцыйная статыстыцы Мінздароўя
Каму верыць?

Скрын «Еўрарадыё»
Дадзеныя па станоўчых выніках тэстаў на каранавірус за 30 кастрычніка толькі ў Мінску прыводзіць «Еўрарадыё». Выданне адзначае, што розніца з афіцыйнай статыстыкай Міністэрства аховы здароўя — амаль у два разы.
Нагадаем, што зараз на Беларусь надыходзіць другая хваля пандэміі. Штодзень фіксуецца ўжо 900+ новых выпадкаў інфікавання, сёння улады нават закрылі дзяржаўную мяжу для замежнікаў.