Актывістка “Еўрапейскай Беларусі” да суда застанецца на Акрэсціна
Актывістка “Еўрапейскай Беларусі” да суда застанецца на Акрэсціна. У Дзень жанчын актывістка арганізацыі выйшла на вуліцу з плакатам: “Дзе маё свята? Дзе мая свабода?”.
Дзяўчыну затрымала міліцыя і даставіла ў Савецкі РУУС Мінска, інфармуе БелаПАН.
Па ўсёй верагоднасці, актывістку абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванай акцыі. Чакацца, што яе будуць судзіць 11 сакавіка ў судзе Савецкага раёна.
euroradio.fm