Алена Танкачова пра цытатнік Караткевіч: «Зліваюць пакаленне незалежных маладых палітыкаў»
Дэпартавная з Беларусі праваабаронца Алена Танкачова назвала цытатнік Таццяны Караткевіч «зліваннем». Пра гэта яна напісала ў сваім «Facebook».
![13_16_28_article_big.jpg 13_16_28_article_big.jpg](/img/v1/news/full/13_16_28_article_big.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![44413_19_13.jpg 44413_19_13.jpg](/img/v1/userfiles/images/44413_19_13.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нядаўняя размова Таццяны Караткевіч, якая будзе балатавацца ў прэзідэнты на выбарах-2015 ад ініцыятывы «Народны Рэферэндум», з журналісткай Святланай Калінкінай у эфіры «Белсату» выклікала вялікі рэзананс і неадназначную рэакцыю сярод карыстальнікаў Інтэрнэту. Пасля чаго быў створаны спецыяльны генератар цытат Таццяны Караткевіч.