Аляксандр Лукашэнка памілаваў айцішніка Аляксея Камка

Аляксандр Лукашэнка памілаваў айцішніка Аляксея Камка, ён выйшаў на волю 30 снежня

content_content_content_komok_davydchuk.jpg


Бізнесмен быў арыштаваны ў студзені 2014 года і асуджаны за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, якая здзяйснялася ў складзе арганізаванай групы і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў, паведамляе партал tut.by.

 Суд Партызанскага раёна сталіцы адправіў Камка на 6 гадоў за краты. Айцішнік сваёй віны не прызнаў, заяўляў, што справу сфальсіфікавалі. На момант арышту ён працаваў гендырэктарам расійскай кампаніі "Інтэрнэт-білет".

У канцы лістапада 2016-га Вярхоўны суд перагледзеў справу Аляксея Камка, тэрмін з 6 гадоў узмоцненага рэжыму быў зніжаны да 4 гадоў агульнага рэжыму.

Сам Аляксей, справа якога стала сімвалам пачатку ціску на беларускіх айцішнікаў, ад каментароў адмовіўся. Яго маці сказала, што на сённяшні дзень дзяржава не мае да яе сына прэтэнзій.

euroradio.fm