Андрэй Расінскі “Унікальнасць тыражаванага”

Публічныя лекцыі цыклу “Urbi et Orbi арганізуюць прастору і час такім чынам, каб даць мажлівасць лектару звярнуцца да інтэлектуальнай супольнасці і ўсіх зацікаўленых беларусаў з тым, што ён лічыць важным і актуальным у культуры і грамадскім жыцці Беларусі.



Публічныя лекцыі цыклу “Urbi et Orbi арганізуюць прастору і час такім чынам, каб даць мажлівасць лектару звярнуцца да інтэлектуальнай супольнасці і ўсіх зацікаўленых беларусаў з тым, што ён лічыць важным і актуальным у культуры і грамадскім жыцці Беларусі.

13 красавіка лекцыяй “Унікальнасць тыражаванага культуролаг Андрэй Расінскі правакуе публічнасць “Гораду і Свету на дыскусію пра тыражаванне як механізм унікалізацыі культурнай з’явы, сцвярджаючы: “Толькі тое, што патэнцыйна тыражавана, што распачынае ці завяршае тыражную серыю, з’яўляецца ўнікальным. Нетыражаванае — выпадае з камунікацыі.

Лектар прапануе разгледзець тыражных герояў, тыражныя гісторыі і сюжэты, біяграфію аўтара як адну з матрыц тыражавання; інтрыгуе трохкутнікам тыражавання як абавязковай умовай паспяховасці, закране нават сакральныя рэчы — прыклады паспяховага тыражавання ў Бібліі, а таксама разважае пра вірусныя хваробы камунікацыі як тое, што блакуе сістэму глыбінных матрыц тыражавання. Апошняе закранае адну з сур’ёзных праблем актуальнай культуры беларусаў: “Зараз у нас афіцыйная культура — гэта культура смецця. Прычым смецця, якое мусіць заблакаваць камунікацыю як такую, заблакаваць тыражаванне як такое. Гэта вірусная сістэма, калі ўсё забіваецца “шумам у эфіры. У нас няма творчых асяродкаў, людзі не бачаць і не чуюць адзін аднаго! — зазначае Андрэй Расінскі.

Якія механізмы могуць паспрыяць наладжванню культурнай камунікацыі ў Беларусі? Наколькі прапанаваныя лектарам матрыцы тыражавання прыдатныя для беларускай сітуацыі? Якія героі, сюжэты, аўтары патэнцыйна тыражаваныя, а значыць, здольныя зрабіць беларускую культуру паспяховай і звышпапулярнай, а не маргінальнай і перыферыйнай? Як адрэагуе на гэта культурнае асяроддзе?

Запрашаем паддацца правакацыі і падыскутаваць пра гэта 13 красавіка  ў гарадскім кафэ “Лофт (вул. П.Броўкі,22 — каля Мастацкай вучэльні імя Глебава). Звяртаем увагу на тое, што лекцыя пачнецца а 18.00!

Online-трансляцыя лекцыі даступна па спасылцы:http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=477
Вашай увазе таксама інтэрв’ю з Андрэем Расінскім:
http://news.tut.by/culture/283283.html