Арыштаваны рахункі школы шахмат ФІДЭ ў Беларусі
Банкаўскія рахункі шахматнай школы ФІДЭ ў Беларусі арыштаваныя, пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбук былая старшыня Федэрацыі шахмат Беларусі Анастасія Сарокіна.
Анастасія Сарокіна заклікала міжнародную шахматную супольнасць падтрымаць вучняў і выкладчыкаў школы. Паводле яе слоў, школе прыйшлося перажыць цяжкія часы ў сувязі з пандэміяй і палітычнымі падзеямі апошніх гадоў у Беларусі.
«Мы страцілі шмат студэнтаў. Многія сем'і таксама былі вымушаны пакінуць Беларусь. Але школа працягвала працаваць насуперак усяму. Удзел у міжнародных і сацыяльных праектах, турнірах, выставах, майстар-класах, трэніровачных зборах. Школа была партнёрам трох вельмі паспяховых чэмпіянатаў свету па шахматах ФІДЭ 2017-2019. За гэтыя гады мы навучылі гуляць у шахматы больш за 2000 хлопчыкаў і дзяўчынак, выхавалі чэмпіёнаў Беларусі і Мінска. Больш за два гады школа вядзе праект для дзяцей з аўтызмам. У ім удзельнічала больш за 100 дзяцей, 5 педагогаў і кіраўнікоў. Усе намаганні і мары былі сапсаваны ў імгненне вока», — напісала яна.
Анастасія Сарокіна была сярод спартоўцаў, якія падпісалі ліст супраць гвалту і за новыя выбары. Улетку 2021 года ёй прыйшлося пакінуць Беларусь.
reform.by