БАТЭ зведаў самае буйное паражэнне ў сваёй гісторыі

 У трэцім туры групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА 21 кастрычніка барысаўскі БАТЭ на сваім полі быў разгромлены данецкім "Шахцёрам — 0:7. Гэта самае буйное паражэнне лідара беларускага футбола як у турніры, так і за ўсю яго 18-гадовую гісторыю.



144.jpg

Усе галы на рахунку бразільскіх легіянераў украінскага клуба. Асабліва вызначыўся форвард Луіс Адрыяна, які пяць разоў патрапіў у вароты гаспадароў.

Мячы забілі: Алекс Тэйшэйра (11), Луіс Адрыяна (28, з пенальці, 36, 40, 44, 82, з пенальці), Дуглас Коста (35).

Склад камандаў:

БАТЭ: Чэрнік, Хагуш, Тубіч (Гайдучык, 46), Палякоў, Младэнавіч, Ліхтаровіч (Алексіевіч, 46), Яблонскі, М.Валадзько, Карніцкі, Гардзяйчук, Сігневіч (Бага, 75).

"Шахцёр": Пятаў, Срна, Кучар, Ракіцкі, Шаўчук, Фернанда (Фрэд, 46), Сцепаненка, Дуглас Коста (Марлас, 46), Алекс Тэйшэйра, Тайсан (Бернард, 46), Луіс Адрыяна.

Да гэтага матчу самае буйное паражэнне БАТЭ зведаў у 1999 годзе ў матчы кваліфікацыі Кубка УЕФА супраць маскоўскага "Лакаматыва" (1:7).

У другім матчы групы Н партугальскі "Порту" на сваім полі абыграў іспанскі "Атлетык" — 2:1 (Эрэра, 45, Куарэжма, 75 — Гільерма Фернандэс, 58).

Рэйтынг каманд: "Порту" — 7 ачкоў (розніца мячоў 10-3), "Шахцёр" — 5 (9-2), БАТЭ — 2 (2-14), "Атлетык" — 1 (2-4). У стартавай сустрэчы барысаўчане разгромна прайгралі на выездзе партугальцам — 0:6, а ў другім туры адолелі дома "Атлетык" — 2:1.

Чацвёрты тур пройдзе 5 лістапада: "Шахцёр" — БАТЭ, "Атлетык" — "Порту".
Андрэй Шмялёў, БелаПАН