Беларусь забараняе крытыкам краіны пакідаць яе межы ("The New York Times", ЗША)

Падобна на тое, што ўрад Беларусі пачаў практыку забароны на выезд з гэтай былой савецкай рэспублікі апанентам прэзідэнта А. Г. Лукашэнкі – прыём, па ўсім, узяты з нататніка савецкага дыктатара.
 
За апошні тыдзень прынамсі 10 журналістам, апазіцыйным палітыкам і праваабаронцам альбо не дазволілі перасячы мяжу альбо папярэдзілі, што яны невыязныя з Беларусі.
 



ba038e2a20ded4a1d146841e6ed42f22.jpg

Падобна на тое, што ўрад Беларусі пачаў практыку забароны на выезд з гэтай былой савецкай рэспублікі апанентам прэзідэнта А. Г. Лукашэнкі – прыём, па ўсім, узяты з нататніка савецкага дыктатара.
 
За апошні тыдзень прынамсі 10 журналістам, апазіцыйным палітыкам і праваабаронцам альбо не дазволілі перасячы мяжу альбо папярэдзілі, што яны невыязныя з Беларусі.
 
"Хоць улады і не далі тлумачэнні, забарона на падарожжа, падобна, стаў адказам на новыя санкцыі, уведзеныя ў мінулым месяцы Еўрасаюзам супраць урада Лукашэнкі. Сярод гэтых мер былі санкцыі, якія забараняюць ўезд высокапастаўленым чыноўнікам у Еўрасаюз".
 
У чацвер памежнікі не дазволілі двум незалежным журналістам, якія ехалі ў Польшчу на канферэнцыю беларускіх грамадскіх арганізацый, перасячы мяжу. Адзін з іх, Міхаіл Янчук, галава адзінага ў краіне тэлеканала, што яго высадзілі з цягніка на мяжы без усялякіх тлумачэнняў і паставілі штам у пашпарце. што яму забаронена пакідаць краіну. Яго каляжанка Жанне Літвіной, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў, не дазволілі вылет
 
"Гэта цалкам ўпісваецца ў сістэму метадаў, якія былі задзейнічаныя ў барацьбе з грамадзянскай супольнасцю на працягу апошніх 17 гадоў, але само па сабе гэта навіна, - сказаў па тэлефоне Міхаіл Янчук, прадстаўнік адзінага незалежнага тэлеканала ў краіне, якога без тлумачэння знялі з цягніка на польскай мяжы . - Гэта робіцца для таго, каб ўскладніць нам жыццё ".
 
 Беларуская атакаваная апазіцыя, падобна ўблыталася ў складаны дыпламатычны канфлікт паміж Еўрасаюзам і Лукашэнкам, які кіруе краінай з 1994г. На працягу мінулага года  еўрапейскія лідары нарошчвалі ціск на беларускія ўлады, накладаючы забароны на ўезд і замарожваючы актывы ў адказ на рэпрэсіі апанентаў ураду.
 
Лукашэнка адказаў узмацненнем рэпрэсій.
 
Пасля задушэння вялікага антыўрадавага пратэсту ў снежні 2010 г. супраць перамогі  Лукашэнкі на выбарах пры дапамозе відавочнага махлярства, улады сталі рухацца ў бок знішчэння рэшткаў іншадумства. Дзесяткі апазіцыянераў былі кінутыя ў турмы і яшчэ больш ўцяклі з краіны.
 
Да гэтага месяца ўлады, як падаецца, ахвотна выпускалі апанентаў, каб толькі яны не  ўскалыхвалі настроі ўнутры краіны.
 
Апазіцыйныя асобы часта карысталіся гэтай свабодай і сустракаліся з  усходнімі лідарамі і казалі, што Лукашэнка небяспечны для заходніх краін.
 
Не зусім зразумела як урад мог бы цалкам забараніць выезд за мяжу нават калі б жадаў гэтага. Улады могуць перакрыць мяжу з Еўрапейскім саюзам, але паехаць у Расію, на мяжы дакументы не правяраюць.
 
У любым выпадку, далейшыя рэпрэсіі будуць яшчэ больш напружваць стасункі з Еўрапейскім саюзам, які ў лютым адклікаў сваіх амбасадараў з Беларусі і збіраецца ў хуткім часе пашырыць санкцыі.
 
Некаторыя апазіцыянеры турбуюцца, што дадатковы ціск на Лукашэнку ўскладніць іх жыццё.
Большыя санкцыі дадуць уладам падставу для “барыкадавання краіны і далейшага змяншэння ўплыву Еўропы – сказаў Алег Гулак, старшыня Беларускай хельсінскай групы.
 
Сп. Гулаку, адзін з нямногіх незалежных назіральнікаў за правамі чалавека, што засталіся ў краіне, на гэтым тыдні было таксама адмоўлена ў выездзе.

Майкл Швірц

Арыгінальны артыкул: http://www.nytimes.com/2012/03/16/world/europe/belarus-bars-critics-from-leaving-the-country.html?_r=2&ref=world