Трамп супраць Папы. Дасье ў карыкатурах

 Сварка Дональда Трампа і Папы Рымскага шакавала свет і натхніла мастакоў на стварэнне карыкатур.

Трэба сказаць, што адносіны Дональда Трампа і Ватыкана і раней былі няпростымі. Дастаткова ўспомніць, што лідар MAGA у гады сваёй першай кадэнцыі час ад часу сварыўся з Папам Франціскам — папярэднікам цяперашняга Папы. Апошні публічна выступаў супраць кампаніі Трампа па дэпартацыі мігрантаў без легальнага статусу, называючы яе «нехрысціянскай». Карыкатурысты актыўна каментавалі спрэчкі Белага дома і Ватыкана.

photo_2026_04_14_20_41_00.jpg

Цяперашняя разборка пачалася з таго, што Папа Леў XIV (дарэчы, былы амерыканскі кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост) стаў рэзка крытыкаваць ЗША і самога Дональда Трампа за яго іранскую авантуру. У прыватнасці, пантыфік заявіў, што Бог ігнаруе малітвы лідараў, якія развязваюць войны і «абаграюць рукі крывёй». Адказ з Белага дома не прымусіў сябе чакаць. Амерыканскі лідар заявіў у сацсетках, што Папа — слабы ў барацьбе са злачыннасцю і жудасны ў знешняй палітыцы. Пакуты творчасці Трампа пры напісанні паста — тэма гэтай карыкатуры.

photo_2026_04_14_20_41_03.jpg

Гэтым Трамп не абмежаваўся. Прэзідэнт ЗША таксама апублікаваў малюнак, на якім ён сам нібыта прадстаўлены ў вобразе Ісуса Хрыста. Да эпатажных выхадак прэзідэнта ЗША прызвычаіліся, але гэты фокус непрыемна ўразіў нават яго прыхільнікаў.

photo_2026_04_14_20_41_06.jpg

Скандальны малюнак Трамп пазней выдаліў і заявіў, што ён быў выяўлены ў выглядзе лекара. Зрэшты, было ўжо позна. Многія лічаць, што Дональд сапраўды паверыў у сваю «боскую» прыроду. «З кім, па-твойму, ты размаўляеш?! Я ж прама тут!!» — так выданне The Guardian праілюстравала завочны дыялог паміж Трампам, які ўявіў сябе Богам, і Папам Рымскім.

photo_2026_04_14_20_41_08.jpg

Леў XIV у сваю чаргу заявіў, што не баіцца крытыкі прэзідэнта ЗША і адмяніў візіт у Штаты, што выклікала новыя атакі з боку трампаўскіх медыяў.

photo_2026_04_14_20_41_11.jpg

Як бы тое ні было, Трамп відавочна перайшоў нейкую мяжу. Калі ён і мог яшчэ на некага разлічваць на фатальных для яго прамежкавых выбарах у лістападзе, то гэта на кансерватыўны электарат. На апошніх выбарах амерыканскія каталікі прагаласавалі за яго з перавагай у 12%. Свежае апытанне паказала, што ў гэтай катэгорыі насельніцтва яму не давяраюць ужо 52%. Скандал з абразамі ў адрас Папы Рымскага, напэўна, яшчэ больш адштурхне ад яго каталіцкі электарат. Адзін з мастакоў іранічна намякае, што ў Трампа ў такой сітуацыі — адно выйсце: абвясціць сябе Хрыстом, якога «распяў» Папа.

photo_2026_04_14_20_41_13.jpg