Беларускія следчыя пачалі «палітычную» справу на эмігранта, які выехаў у ЗША
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу на беларуса, які эміграваў у Злучаныя Штаты — за здзек з дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
Пра гэта паведмляе прэс-служба Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.
28-гадовы беларус на Алеі сцягоў дзяржаў свету абліў фарбай афіцыйны чырвона-зялёны сцяг і павесіў пад ім шыльду "Country aggressor" (краіна-агрэсар). Побач з ім ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг. Відэаролік хлопец сам размясціў у інтэрнэце.
На хлопца пачалі крымінальную справу паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса.
Паведамляецца, што ў 2020 годзе беларуса каралі па "народным" адміністрацыйным артыкуле 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых беспарадкаў). Гэты артыкул улады шырока выкарыстоўвалі супраць удзельнікаў пратэсных акцый.
Паводле Еўр*радыё