Асудзілі ўдзельнікаў «віцебскіх перформансаў» — вынесены суровыя прысуды
Чатыром удзельнікам "віцебскіх перформансаў" вынеслі прысуды — ад 2,5 да 6 гадоў зняволення.

У судзе
Віцебскага раёна 20 траўня вынесены прысуд палітвязням Ірыне Пярцовай, Арцёму
Латышаву, Кацярыне Макарэвіч і Юлі Лабуновай, вядомых як ўдзельнікі «віцебскіх
перформансаў», паведамляюць праваабаронцы.
У віну ім ставілі наступныя акцыі: разбілі бейсбольнай бітай кінескоп тэлевізара з налепленай фатаграфіяй беларускага журналіста, спалілі друкаваныя выданні дзяржСМІ, на чужой магіле паставілі партрэт Лукашэнкі.


Суддзя Міхаіл Зубеня прысудзіў абвінавачаным наступныя тэрміны:
• Ірыне Пярцовай — 2 года калоніі агульнага рэжыму;
• Юлі Лагуновай, Кацярыне Макарэвіч — 3,5 года калоніі агульнага рэжыму;
• Арцёму Латышаву — 4,5 года калоніі агульнага рэжыму.