Для рускага вайскоўца, які забіў мірнага жыхара ва Украіне, у судзе патрабуюць пажыццёвы тэрмін

Для расійскага вайскоўца Вадзіма Шышымарына, які забіў мірнага жыхара ў Сумскай вобласці, патрабуюць пажыццёвы тэрмін

szyszmaryn.webp

Пракуратура ў Кіеве просіць пажыццёвы тэрмін для расійскага ваеннага Вадзіма Шышымарына, які абвінавачваецца ў забойстве мірнага жыхара ў Сумскай вобласці.

"Гэтая толькі адна з гісторый, якіх пасля 24 лютага вельмі шмат. Жонка засталася без мужа, а дзеці і ўнукі — без бацькі і дзеда. Гэта справа павінна стаць паказальнай. Наколькі шчыра каецца Шышымарын — гэта на меркаванне суда. Яго віна даказаная і без яго раскаяння", — адзначае бок абвінавачвання.