Два гады калоніі прысудзілі Святлане Фірсавай за абразу Лукашэнкі

За абразу Лукашэнкі Святлане Фірсавай прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму

firsava_03.jpg

У судзе Полацка і Полацкага раёна 20 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхаркі гарадскога пасёлка Ветрына Святланы Фірсавай, паведамляюць праваабаронцы.

Святлану Фірсаву абвінавацілі паводле ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэксу за каментар «Дебил бл***ть» да відэа з прамовай Лукашэнкі, напісаны яшчэ ў 2021 годзе.

Справу разглядаў суддзя Уладзімір Бясецкі. Дзяржабвінаваўца — старшы памочнік пракурора Вольга Коласава.

Згодна з матэрыяламі абвінавачання, Святлана Фірсава 30 жніўня 2020 года, а таксама 30 ліпеня 2021 года "пад уплывам ідэі сацыяльнай нецярпімасці да прадстаўнікоў улады, выкарыстоўваючы месенжар Тэлеграм, наўмысна размясціла ў чаце "Полацк-Наваполацк для жыцця" тэкставыя паведамленні з выкарыстаннем ненарматыўнай формы маўленчага выказвання, якія публічна абразілі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку.

 лютым Святлану асудзілі на 200 базавых штрафу за «апаганьванне збудаванняў і псавання маёмасці» (арт. 341 КК). Згодна з абвінавачваннем, Фірсава з іншай жанчынай наносілі надпісы і БЧБ выявы на слупах электраперадач, дрэвах, лаўках на прыпынках транспарту, асфальце.

Суддзя Уладзімір Бясецкі прысудзіў Фірсавай два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф па першым прысудзе 6400 рублёў.