Беларусы завалілі МАК каментарамі ў Instagram пасля непрызнання Віктара Лукашэнкі прэзідэнтам НАК
Учора Міжнародны алімпійскі камітэт не прызнаў Віктара Лукашэнку новым прэзідэнтам НАК Беларусі. Пасля гэтага ў каментары да публікацый МАК у Instagram прыйшлі сотні беларусаў. І вось што яны пісалі.

Пераважная колькасць каментатараў напісалі словы падзякі за
цвёрдую пазіцыю Міжнароднага алімпійскага камітэта, заўважае tut.by. Людзі дзякавалі за
падтрымку ў барацьбе за правы чалавека ў Беларусі, а таксама за тое, што МАК «стаіць плячом да пляча з беларусамі ў бітве супраць зла».

Некаторыя таксама адзначылі, што падобныя рашэнні яшчэ на адзін крок набліжаюць перамогу сумленнасці і справядлівасці.


Вядомы тэлевядучы Антон Мартыненка, які летам звольніўся з тэлеканала СТБ, таксама падзякаваў МАК за пазіцыю.
— Дзякуй за падтрымку, Беларусь вас чуе, — напісаў Мартыненка ў допісе Міжнароднага алімпійскага камітэта.