Вядомы хірург звальняецца у знак салідарнасці з анестэзіёлагам-рэаніматолагам з Віцебска Мартавым
Лекар Дзмітрый Харкоў, урач-хірург, кандыдат медыцынскіх навук, загадчык аддзела перспектыўных напрамкаў высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі «Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі» публічна заявіў пра сваё рашэнне пакінуць сваю пасаду. Прычына — падзея, «якая ў чарговы раз ўзрушыла медыцынскую супольнасць Беларусі», пішуць «Белыя халаты».

Дзмітрый Харкоў абурыўся фактам скасавання
працоўнага кантракта паміж Віцебскай БХМД і лекарам
анестэзіёлагам-рэаніматолагам Уладзімірам Мартавым.
Як паведамлялася, непрацягненне кантракта з лекарам Мартавым ініцыявана адміністрацыяй БХМД Віцебска, верагодная прычына —
грамадзянская пазіцыя і сумленнасць лекара.
Дзмітрый Харкоў перакананы, што са звальненнем такіх
спецыялістаў як Мартаў пачынаецца чарговая «справа лекараў», калі
медыкаў пераследуюць за праўду і сумленнасць.
Таму загадчык аддзела перспектыўных напрамкаў
высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі «Мінскага навукова-практычнага цэнтр
хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі» вырашыў праявіць салідарнасць з Мартавым і напісаў заяву аб спыненні
сваіх працоўных узаемаадносін з былой 9 бальніцай па заканчэнні тэрміну яго
кантракта.
Тэкст зварота Дзмітрыя Харкова і яго заяву на звальненне можна пачытаць ніжэй.

