У Віцебску «замініравалі» восем школ

Больш за 800 чалавек эвакуяваныя ў выніку паведамленняў аб мініраванні школ у Віцебску, зазначылі ва УУС Віцебскай вобласці.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


«9 сакавіка ў міліцыю звярнулася дырэктарка адной з навучальных устаноў. Яна паведаміла, што на электронны адрас школы паступіла паведамленне аб мініраванні ўстановы адукацыі», — перадае «Беларускі партызан» са спасылкай на УУС.

Аналагічнае паведамленне паступіла і ў адрас яшчэ сямі школ абласнога цэнтра. Паводле слоў міліцыянтаў, навучэнцы і персанал былі неадкладна эвакуяваныя.

«Супрацоўнікамі СПГ в/ч 5524 абследуюцца будынак і прылеглая да яго тэрыторыя. У сапраўдны момант усталёўваецца асоба “мінёра”», — сказалі ва УУС.