Белпошта выпусціла капэрты да юбілею паўстання Касцюшкі

Белпошта 11 сакавіка выпусціла маркіраваныя капэрты да 225-годдзя паўстання Тадэвуша Касцюшкі, сказала "Радыё Свабодзе" прэс-сакратар прадпрыемства.

5cccb2e3_b8f3_44a1_ab3b_344947998d67_w1023_r1_s.jpg


Узброенае вызваленчае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі пачалося ў сакавіку 1794 году. Паўстанне ставіла мэтай скасаванне Першага і Другога падзелаў Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадах.

kascjuszka_parert.jpg


www.svaboda.org