«Белсат»: У папраўчай калоніі «Ваўчыныя норы» ля Івацэвічаў адбыўся моцны пажар
У выпраўленчай калоніі № 22, якую яшчэ называюць «Ваўчыныя норы», каля Івацэвічаў 23 верасня адбыўся моцны пажар, паведамляе тэлеграм-канал «Белсату».
![ПК №22, фота з сацыяльных сетак ПК №22, фота з сацыяльных сетак](/img/v1/images/ivacevichi.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
ПК №22, фота з сацыяльных сетак
Паводле крыніцаў «Белсату», зняволеныя абурыліся інаўгурацыяй Лукашэнкі і падпалілі прамысловую зону. У выніку на тушэнне пажару прыбылі ажно восем аўтамабіляў выратавальнікаў.
У папраўчай калоніі № 22 адбываюць пакаранне зняволеныя паводле наркатычных артыкулаў (328 артыкул КК РБ).