Беларускі святар: Ва Украіне праявіўся расійскі фашызм
«Пуцін, ягоная кліка, ягоная хунта называюць расійскі фашызм міратворствам», — адзначыў у размове з «Белсатам» святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай Царквы Леанід Акаловіч.
Кожная нацыя, паводле святара, павінна мець сваю нацыянальную Царкву. «Толькі Расійскай праваслаўнай Царкве не выгадна гэта падкрэсліваць, бо тады людзі будуць выходзіць з-пад улады
захопніцкай Маскоўскай Царквы. Таму той, хто спрыяе нацыянальнай Царкве, спрыяе незалежнасці і адраджэнню Бацькаўшчыны», — выказаўся айцец Леанід.
Спроба мітрапаліта Паўла дамагчыся самакіравальнасці, якую, да прыкладу, маюць Малдаўская, Эстонская ды Украінская Цэрквы, для Беларускай праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату закончылася
паразаю.
«Мітрапаліт заявіў, што немагчыма гаварыць пра самакіравальнасць цягам 25-50 гадоў, гэта значыць, — вечна. І Расійская праваслаўная Царква, застаючыся імперскай, захопніцкай,
ніколі, відаць, не пойдзе на брацкія, роўныя, хрысціянскія адносіны з брацкімі народамі — украінскім ці беларускім», — заўважыў айцец Леанід.
Гэткае стаўленне часткі расійскага народу расійскі філосаф Бярдзяеў назваў у пачатку XX стагоддзя расійскім фашызмам, звярнуў увагу прадстаўнік Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай
Царквы.