Неанацысцкая імперская філасофія Расіі небяспечная не толькі для Украіны, а і для ўсяго свету
На думку былога народнага дэпутата Украіны і палітолага Алега Донія, цяперашняе насельніцтва Расіі ў асноўным падтрымлівае агрэсіўнасць улады ў дачыненні да краін суседзяў, менавіта гэта дапамагае Пуціну кантраляваць грамадскую сітуацыю ў сваёй краіне.
За год ваеннага супрацьстаяння на Данбасе Расія дамаглася ўсяго, чаго хацела першапачаткова ад Украіны. Пра гэта заявіў былы народны дэпутат і палітолаг Алег Доній у суботнім эфіры
«Громадського ТБ Донеччини». Ён адзначыў, што паміж украінскімі ўладамі і Крамлём існуе сакрэтная дамова.
«За гэты год Расія зрабіла ўсё, што хацела: Парашэнка адмовіўся падаваць заяву на сяброўства ў НАТА, ад эканамічнай часткі дамовы пра еўраінтэграцыю, як і хацела Расія, Украіна
адмовілася. Нават з СНД пасля ваеннай агрэсіі Украіна не выходзіць. Нават візы, для таго каб паменшыць гуманітарныя кантакты з дзяржавай агрэсарам, і то не ўвялі. З-за тайнай дамовы паміж кіраўнікамі
Украіны і кіраўнікамі Расіі застаюцца эканамічныя і іншыя адносіны, а на Данбасе ствараецца Прыднястроўе — гэта факт. Відавочна, што ніхто ўжо і не будзе спрабаваць у любы спосаб змяніць уладу ў ЛНР і ДНР. Ідзе
такое сабе прымірэнне. Вярхоўная Рада так і не прызнала гэтыя арганізацыі тэрарыстычнымі. Іншага шляху, акрамя поўнай блакады гэтых тэрытарыяльных утварэнняў — я не бачу», — сказаў Доній.
На думку палітолага, цяперашняе насельніцтва Расіі ў асноўным падтрымлівае агрэсіўнасць улады у дачыненні да краін суседзяў, менавіта гэта дапамагае Пуціну кантраляваць грамадскую сітуацыю ў
сваёй краіне. Доній дадаў, што Расія — гэта неанацысцкая дзяржава, а неанацысцкая
імперская філасофія Расіі небяспечная не толькі для Украіны, а і для ўсяго свету.
«Палітыкі на Захадзе дыпламатычныя і таму ў вельмі мяккай форме спрабуюць выказвацца пра Расію. Мы з вамі можам сабе дазволіць называць рэчы сваімі імёнамі. Расія гэта небяспека для
ўсяго свету, не толькі для Украіны. Гэта агрэсіўныя і нацыя, і дзяржава. Калі скончыцца расійска-ўкраінскае супрацьстаянне, яны будуць ваяваць у іншых краінах. Няма сілы і магчымасці казаць пра
будучую акупацыю Расіі, таму што гэта дзяржава з ядзернай зброяй. Але пра нацыянальныя і дэмакратычныя рухі, каб адбылася змена ўлады, змена дзяржаўных межаў, дэмакратызацыя гэтай
імперыі — мы павінны гаварыць. Таму яна і наступае на Украіну, бо як тут можа быць
дэмакратыя. Заданне Расіі не толькі ў тым, каб атрымаць дадатковую тэрыторыю, а ў любы спосаб зрабіць, каб насельніцтва Украіны стала бяднейшым, чым у Расіі, каб яно жыло горш. Толькі тады сітуацыю ў
Расіі можна будзе кантраляваць.
Як у свой час Гітлер быў небяспекай для ўсяго свету са сваім нацызмам, так і цяпер Пуцін і неанацысцкая імперская філасофія Расіі небяспечныя не толькі для Украіны, а і для ўсяго свету. У Кіеве
ёсць Алесь Бузіна, які антыукраінец, які прарасійскі імперац. Выключэнне з большасці кіяўлян. У Расіі ёсць вельмі мала выключэнняў. Іх будуць альбо фізічна вынішчаць, альбо выштурхоўваць ў эміграцыю
або саджаць. Расія — гэта неанацысцкая дзяржава. Уся расійская нацыя, уся расійская
дзяржава ваюе супраць Украіны», — заявіў палітолаг.
novosti.dn.ua