Рэжысёра фільма «Левіяфан» абвясцілі «ідэолагам генацыду рускіх»
Чалец Грамадскай палаты Расіі, палітолаг Сяргей Маркаў заклікаў рэжысёра Андрэя Звягінцава публічна папрасіць прабачэння за фільм «Левіяфан».
Пра гэта ён заявіў у жывым эфіры радыёстанцыі «Гаворыць Масква». На ягоную думку, стужка занадта негатыўна інтэрпрэтуе расійскую рэчаіснасць.
«У фільме паказана, што жыццё расіянаў настолькі жудаснае, што і адабраць яго — не такі ўжо вялікі грэх. Гэта значыць, па сутнасці, ён расчалавечвае расіянаў і тым самым
з'яўляецца ідэалагічным абгрунтаваннем генацыду расійскага народа. Я б на месцы Звягінцава гэтую стужку зняў з пракату, прыйшоў на Чырвоную плошчу, стаў на калені і папрасіў
прабачэння», — адзначыў Маркаў.
Раней аб «антынацыянальным характары» фільма Звягінцава выказаўся кіраўнік КПРФ Генадзь Зюганаў.
18 студзеня стужка «Левіяфан» атрымала прэмію кінакрытыкаў Лондана ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». 15 студзеня стужка атрымала намінацыю на
«Оскар», а да гэтага ўганаравалася «Залатым глобусам».
lenta.ru