Амбасадар ЗША ва Украіне: Эскалацыя ваенных дзеянняў на Данбасе справакаваная Расіяй
Злучаныя Штаты Амерыкі занепакоеныя эскалацыяй канфлікту на ўсходзе Украіны ў апошнія некалькі дзён і дзеяннямі баевікоў на тэрыторыі за лініяй размежавання.
Джэфры Пайетт
«Мы падтрымліваем пазіцыю прэзідэнта Парашэнкі, калі ён сказаў, што хоча быць
прэзідэнтам міру, а прэзідэнтам вайны, але мы прызнаем таксама права Украіны абараняць сваю суверэнную тэрыторыю. Мы вельмі занепакоеныя эскалацыяй ваенных дзеянняў, якія, на нашу думку,
справакаваныя Расіяй і падтрымліваюцца баявікамі ў апошнія дні», — сказаў амбасадар ЗША ў Украіне Джэфры Пайетт журналістам у аўторак у Кіеве.
Ён таксама адзначыў, што сотні адзінак узброенай тэхнікі перасякаюць мяжу Украіны з тэрыторыі РФ. «Мы таксама занепакоеныя перамяшчэннем узбраення ў рэгіёны паўднёва-заходняй Расіі, якія
выкарыстоўваюць для таго, каб перакідваць узбраенне ў падтрымку сепаратыстаў», — сказаў амбасадар.
«Мы таксама занепакоеныя захопам сепаратыстамі вялікіх участкаў тэрыторый,
якія выходзяць на межы лініі размежавання», — дадаў ён.
Па словах Дж.Пайетта, амерыканскі бок лічыць, што для РФ і падтрымоўваных ёю баевікоў самаабвешчаных Луганскай і Данецкай «народных рэспублік» важна вярнуцца да выканання Мінскіх пагадненняў.
interfax.com.ua