Чарговыя допыты

Юрась Меляшкевіч, сябра Сойму Партыі БНФ і кіраўнік мінскага гарадскога аддзялення Руху "За Свабоду", 30 лістапада быў дапытаны ў Цэнтральным РАУСе Мінска па справе фронтаўцаў — Алеся Каліты, Сяржука Семянюка і Максіма Губарэвіча, якія падазраюцца паводле артыкула Крымінальнага кодэксу “хуліганства, здзейсненае групай асобаў.

Паводле Юрася Меляшкевіча, следчая Аксана Запаснік парушыла Крымінальна-працэсуальны кодэкс РБ і перад допытам не зачытала ягоных правоў. Юрась адмовіўся падпісваць пратакол, у выніку чаго быў дапытаны другі раз і на руках у следчай аказалася два пратаколы.
“Я падпісаў першы пратакол, дзе адсутнічаў раздзел азнаямлення мяне з маімі правамі і абавязкамі, у другім пратаколе я напісаў, што ў сувязі з тым, што следчая не выканала ўсе працэсуальныя дзеянні правільна, я даў паўторныя паказанні. Таксама звярнуў увагу, што фармальнае вядзенне следства ўказвае на палітычную матывацыю справы. Гэта ёсць у пратаколе", — расказвае Юрась Меляшкевіч.
Як лічаць самі фігуранты справы, папярэдняе следства ўжо заканчваецца і ў хуткім часе справа будзе перададзеная ў пракуратуру. На гэтым тыдні праводзяцца допыты сяброў Сойму, якія былі прысутныя на пасяджэнні 13 жніўня.
Прэс-служба Партыі БНФ нагадвае, што інцыдэнт здарыўся ў жніўні, ля офісу ПБНФ у Мінску на вуліцы Крапоткіна 93А. Пасля звароту аднаго служачага ў міліцыю, тром сябрам Сойму БНФ пагражае пазбаўленне волі да шасці гадоў паводле артыкула Крымінальнага кодэксу “хуліганства, здзейсненае групай асобаў. Сярод падазраваных у справе: Максім Губарэвіч, Сяржук Семянюк і Алесь Каліта.
Паводле прэс-службы Руху “За Свабоду