Чыноўнік, якога падазраюць у карупцыі, просіць прэзідэнта аб памілаванні
У Магілёве былы начальнік упраўлення адукацыі гарвыканкама, якога падазраюць у карупцыйным злачынстве, падаў прэзідэнту прашэнне аб памілаванні. Чыноўнік падазраваўся ў тым, што ў саўдзеле са службовымі асобамі сярэдняй школы горада здзейсніў крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.
Раней Следчым камітэтам расследавалася крымінальная справа ў дачыненні да начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага гарвыканкама Яўгена Дуплеўскага.
У лютым абласная пракуратура паведаміла аб завядзенні ў дачыненні да супрацоўніка гарвыканкама крымінальнай справы па частцы 2 артыкула 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены паўторна або групай асоб па папярэдняй змове). Яго санкцыя прадугледжвае ў прыватнасці да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Чыноўнік падазраваўся ў тым, што ў саўдзеле са службовымі асобамі сярэдняй школы горада здзейсніў крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.
Было ўстаноўлена, што ён на працягу чатырох навучальных гадоў, у 2010—2013 гадах, афармляўся ў школу на працу па сумяшчальніцтве настаўнікам факультатыўных заняткаў на ўмовах тэрміновай працоўнай дамовы, пры гэтым фактычна такія заняткі з навучэнцамі не праводзіў. У школе афармлялася фіктыўная службовая дакументацыя, што і было падставай для налічэння яму заработнай платы і ажыццяўлення абавязковых адлічэнняў у бюджэт на агульную суму каля 22 млн рублёў.
У выніку неправамерных дзеянняў чыноўніка установе адукацыі быў нанесены матэрыяльны ўрон.