Час падарыць надзею, любоў і цёплы дом

Раство, Новы год, Каляды — святы, якія мы чакаем цэлы год. Чакаем і верым у цуды. Але гэтыя цуды мы можам рабіць самі.

132514811_4788459291228984_2000508817329117650_o.jpg


У нашых сілах падарыць жыццё і новы дом беспрытульным жывёлам. Сёлета мы ўбачылі неймаверную салідарнасць беларусаў. Мы верым, што тая дабрыня і спагадлівасць якія прачнуліся ў беларусах, абавязкова зробяць лепшай долю шматлікіх беспрытульных жывёл.
Звярніце ўвагу на гэту маму і шэсць шчанюкоў. Яны нарадзіліся ў гаражы, дзе мама-сабака схавалася ад снегу і ветру. Але гаспадар гаража замест міскі ежы, выклікаў на сабаку адлоў.
Цяпер яны на Гусркага, 42. І гэта не прытулак, гэта месца, дзе жывёл, калі іх ніхто доўга не забірае, усыпляюць.
Зрабіце цуд. Падарыце надзею гэтым ці іншым няшчасным жывёлам.
Адрас: Мінск, ул. Гурскага, 42. Графік і правілы на час эпідэміі: https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=3643572659050992&id=558333437574945

Пры сабе мець маску, пашпарт, пераноску, ашыйнік, павадок.