Дабрачынны кірмаш у Берасці (фота)
Дабрачынны кірмаш хэндмэйду адчыніў свае дзверы ў Берасці. Ініцыятарамі стварэння свята 14 і 15 снежня ў адным з гандлёвых цэнтраў горада выступілі актыўныя карыстальніцы і рукадзельніцы Інтэрнэт-старонкі “Форум для мам Берасця”.
Удзельнікі дабрачыннага кірмашу распавялі пра тое, што іх прыцягнула на такое мерапрыемства:
— Для мяне гэта першы досвед удзелу ў такой выставе. І ўлічваючы тое, што яна дабрачынная, проста нельга было прайсці міма.
— Тут збіраюць грошы для дзетак-інвалідаў. Трэба дапамагаць, нешта рабіць. Нічога, што яны не такія, як усе. Яны па-іншаму ўсё ўспрымаюць, яны дабрэйшыя за нас.
— Я лічу, што гэта выдатная справа. Так і павінна быць. Я не прайшла міма і ахвяравала.
Як адзначыла галоўная арганізатарка дабрачыннага кірмашу-выставы Святлана Пашэлюк, усе сродкі, што будуць сабраныя ў часе ягонага правядзення, пойдуць на дапамогу двум сем’ям. Гэтыя сем’і маюць хворых дзетак.
Фота аўтара