ДАІ ў Мінску возьмецца за праверку тэхагляду

Дзяржаўтаінспекцыя Мінска з 22 па 26 лютага (з панядзелка па пятніцу) правядзе ў сталіцы прафілактычнае мерапрыемства «Дзяржтэхагляд», паведамляе reform.by са спасылкай на прэс-службу ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

У рамках мерапрыемства інспектары будуць узмоцнена кантраляваць транспарт на прадмет своечасовасці праходжання тэхагляду, асаблівую ўвагу нададуць транспарту арганізацый і прадпрыемстваў.
Пакаранне за адсутнасць тэхагляду — папярэджанне або штраф ад 1 да 3 базавых велічынь (29-87 рублёў), а пры паўторным парушэнні — ад 2 да 5 базавых (58-145 рублёў).
Нагадаем, з 1 сакавіка пачнецца таксама адсочванне наяўнасці тэхагляду ў аўтамабіляў з дапамогай камер відэафіксацыі, штрафы будуць прыходзіць па пошце.