Дапамажыце даць бежанцам дах над галавой
Украінскае пасольства шукае беларусаў, якія гатовыя даць дах над галавой бежанцам — жанчынам і дзецям.
![Фота УНІАН Фота УНІАН](/img/v1/images/1200_0_1646040355_6334.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота УНІАН
Украінскае пасольства ў Беларусі просіць грамадзянаў, якія маюць магчымасць прадаставіць часовае жыллё для бежанцаў, рэгістравацца на афіцыйным сайце «Прихисток» . “Важнае паведамленне для ўкраінцаў, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь праз вайну на тэрыторыі Украіны і шукаюць месца для пасялення! А таксама для грамадзян Беларусі, якія маюць магчымасць дапамагчы з пасяленнем людзям з Украіны ці размясціць іх бясплатна. На сайце «Прихисток» можна размясціць інфармацыю пра населеныя пункты, колькасць вольных месцаў і кантакты, хто можа прапанаваць ці дапамагчы знайсці бясплатнае жытло. Прапануем беларусам карыстацца сайтам «Прихисток», калі вы хочаце дапамагчы з жытлом жанчынам і дзецям, якія вымушана прыехалі ў Беларусь, уцякаючы ад вайны”, — гаворыцца ў паведамленні пасольства.